26 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь агульнанацыянальны дзень смутку - Дзень чарнобыльскай трагедыі. Гэтая красавіцкая дата стала асаблівай не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету.
У нашай краіне ўшаноўваюць памяць пра чарнобыльскія падзеі. Кожны пяты жыхар Беларусі ў той ці іншай ступені стаў ахвярай Чарнобыля. У многіх населеных пунктах у памяць аб адселеных пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС вёсках устаноўлены манументы, памятныя знакі.
І сёння, работнікі прадпрыемства сумесна з РГА "Белая Русь", ушанавалі памяць загінуўшых у той страшнай трагедыі усклаўшы кветкі да манумента "Ахвярам Чарнобыля" ў парку Дружбы народаў