12 красавіка-дзень, калі чалавек упершыню заваяваў Космас. Для Беларусі гэтая дата асаблівая: наша краіна па праве носіць статус касмічнай дзяржавы.
У 2024 годзе Марына Васілеўская стала першай жанчынай-касманаўтам незалежнай Беларусі, выканаўшы на арбіце навуковыя і адукацыйныя праекты. Прэзідэнт прысвоіў ёй званне Героя Беларусі.
Ураджэнцы беларускай зямлі
А пачыналася ўсё з легендарных імёнаў: Пётр Клімук (першы беларус у космасе), Уладзімір Кавалёнак (першы беларус у адкрытым космасе) і Алег Навіцкі (чатыры палёты, 545 сутак на арбіце).
У 1978 годзе на станцыі «Салют-6» сустрэліся адразу два нашых земляка — Клімук і Кавалёнак. Пры адкрыцці люка Кавалёнак сказаў: "заходзь, зямляк!»Ганарымся нашымі героямі і верым у новыя Зорныя дасягненні!