З надыходам доўгачаканых зімовых святаў-Новага года і Каляд — у краіне традыцыйна ўзмацняецца ўвага да пытанняў бяспекі. Каб святочныя дні прайшлі радасна і без надзвычайных сітуацый, з 15 снежня па 7 студзеня работнікі МНС праводзяць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысцкую акцыю «Бяспечны Новы год!».
- пазнавальныя гутаркі аб правілах паводзін у перыяд зімовых канікул;
- гульні і віктарыны;
- нагадванні аб правілах паводзін на лёдзе і ў побыце.
Асноўныя актыўнасці разгорнуцца на адкрытых пляцоўках, у буйных гандлёвых цэнтрах, на рынках і ёлачных кірмашах. Ратавальнікі разам з пажарным Дзедам Марозам, Снягуркай і казачнымі персанажамі павіншуюць жыхароў з надыходзячымі святамі і нагадаюць пра важнасць захавання правілаў бяспекі.
Гасцей чакаюць:
- тэматычныя віктарыны і конкурсы;
- святочныя латарэі;
- раздача наглядна-выяўленчай прадукцыі;
- розыгрышы прызоў;
- творчыя падарункі ад артыстаў і калектываў.
Акцыя «Бяспечны Новы год!» - гэта магчымасць сустрэць святы ярка, цікава і бяспечна. Далучайцеся да мерапрыемстваў, якія арганізуюцца МНС, прыводзьце дзяцей, удзельнічайце ў конкурсах і атрымлівайце карысныя падарункі, станоўчыя эмоцыі і новыя веды.
