У гэтыя выхадныя работнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства Спецыяльная сувязь " наведалі ўнікальныя месцы Віцебска і Полацка.
Музей Марка Шагала ў Віцебску ўзнаўляе побыт небагатай яўрэйскай сям'і мастака пачатку XX стагоддзя. Тут захоўваюцца прадметы побыту, старыя фатаграфіі і першыя працы майстра.
У Полацку-калыскі духоўнасці і асветы пабывалі ў Сафійскім саборы, збудаваным у XI стагоддзі па вобразу храмаў Канстанцінопаля і Кіева дзе пачулі гучанне органа, а ў падзямелле ўбачылі фрагменты мура XI стагоддзя.
У Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры дакрануліся да мошчаў нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Музей беларускага кнігадрукавання распавёў пра пяцісотгадовую гісторыю кнігі на беларускіх землях-ад рукапісных пергаментаў да сучасных выданняў.
Падарожжа дазволіла прасачыць шлях ад старажытных манастырскіх сцен Полацка праз утульныя вулачкі роднага горада Шагала да ціхай загараднай сядзібы Рэпіна, звязваючы эпохі адзінай ніткай вялікай культуры і атрымаць масу станоўчых эмоцый.