Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы
«У гэты майскі дзень мы ўрачыста ўшаноўваем усіх працаўнікоў, якія ўкладваюць свае веды, прафесіяналізм і талент ва ўмацаванне эканомікі краіны, фарміруючы магутны падмурак для шчаслівай будучыні беларусаў», - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што навуковы і сацыяльны прагрэс, імклівае развіццё тэхналогій адкрываюць перад светам шырокія магчымасці. "Але за кожным дасягненнем стаяць канкрэтныя людзі, і ніякія інавацыі не здольныя замяніць іх рукі, вопыт і самааддачу", - падкрэсліў ён.
«Мы захаваем першамайскія традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, і перададзім іх нашай моладзі - сумленнай, працавітай, мэтанакіраванай. Гэта залог далейшага развіцця і працвітання Беларусі», - запэўніў беларускі лідар.