У мэтах узмацнення мер па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей ад пажараў у побыце ў перыяд з 24 лістапада 2025 па 14 снежня 2025 года МНС праводзіць інфармацыйную кампанію сярод насельніцтва аб эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА), неабходнасці іх устаноўкі і своечасовага абслугоўвання.
Як паказвае статыстыка, АПА з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных сродкаў ранняга выяўлення пажараў. Толькі ў мінулым годзе дзякуючы іх спрацоўванню выратаваны жыцці 93 чалавек, з ні 21 дзіцяці, а з пачатку іх масавага ўкаранення ў 2002 годзе - больш за 2870 чалавек. Прыбор здольны выявіць задымленне на ранняй стадыі і падаць магутны гукавы сігнал, здольны абудзіць спячага чалавека, што крытычна важна для своечасовай эвакуацыі.
Ўстанаўлівайце пажарныя апавяшчальнікі!