Пад такой назвай прайшоў паказ фільма ў кінатэатры» Піянер", прысвечаны 40-годдзю трагічных падзей на Чарнобыльскай АЭС. У праглядзе фільма, арганізаваным адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Мінска, прынялі ўдзел ідэолагі ўсіх прадпрыемстваў Ленінскага раёна.
Перад пачаткам паказу фільма адбылася сустрэча з удзельнікам ліквідацыі аварыі на ЧАЭС Уладзімірам Фёдаравічам Мельнічуком, які распавёў пра абставіны той жудаснай трагедыі і колькасці пацярпелых.
І мы не стамляемся казаць дзякуй самаадданаму подзвігу людзей, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы сусветнага маштабу.