Актывісты "Белай Русі" РУП "Спецыяльная сувязь" разам са спагаднымі і неабыякавымі калегамі - сабралі гуманітарную дапамогу для пацярпелых ад баявых дзеянняў жыхароў Курскай вобласці
Работнікі прадпрыемства адразу ж адгукнуліся на заклік РГА "Белая Русь" аб зборы гуманітарнай дапамогі для братоў-расіян.
Дзякуючы намаганням актыву, пацярпелыя адчуюць цяпло і падтрымку ад людзей, якія знаходзяцца далёка ад іх. Гэта важны напамінак аб тым, што свеце шмат добрых сэрцаў, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу да тых, хто мае патрэбу ў падтрымцы.
Дзякуем усім работнікам прадпрыемства, якія прынялі ўдзел у акцыі.