Сёння, 11 снежня, на базе Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі ў рамках “Тыдня нулявога траўматызму” прайшоў семінар на тэму: “Рэалізацыя патрабаванняў Дырэктывы №1. Спецыфіка арганізацыі працы ў сучасных умовах».
У семінары прынялі ўдзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, кіраўнікі, інжынеры па ахове працы і старшыні прафсаюзаў арганізацый сістэмы. Мінсувязі.
Асноўны прынцып і галоўная задача аховы працы, тэхнікі бяспекі, прамысловай і пажарнай бяспекі - захаванне гэтай каштоўнасці шляхам прадухілення вытворчага траўматызму, прафесійнай захваральнасці, надзвычайных сітуацый, папярэджанне аварый і інцыдэнтаў на небяспечных аб'ектах.