У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто стаў ахвярай самай сапраўднай нялюдскасці і злачынстваў супраць беларускага народа. Не менш за 290 населеных пунктаў нашай краіны падзялілі лёс Хатыні.
Сёння ў мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбудзецца памятнае мерапрыемства "Прыйдзі і пакланіся" з цырымоніяй ускладання кветак.
А роўна ў 12.00 беларусы ўшануюць хвілінай маўчання памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.
Арганізаваны спецыяльны аўтобусны маршрут № 659 да мемарыяльнага комплексу "Хатынь".