У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Ян Малевіч, намеснік дырэктара Аляксандр Афанасенка, старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў, і іншыя прафсаюзныя лідэры.
На канферэнцыі былі падведзены вынікі працы прафсаюзнага камітэта за 2024 год. Заслуханы справаздачы намесніка старшыні прафсаюзнага камітэта і старшыні рэвізійнай камісіі, даклады грамадскага інспектара па ахове працы Алены Ляўчук і інструктара-метадыста па спартыўнай рабоце Дзмітрыя Кандрацьева. Праца прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства адобрана!


Абраны новы склад прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі
Старшынёй абраны Саўрыцкі Міхаіл Аляксандравіч, намеснікам старшыні - Федасенка Кацярына Сяргееўна.


