У 1990 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла лічыць 1 кастрычніка Міжнародным Днём пажылых людзей і адзначаць яго штогод.

У Беларусі Дзень пажылых людзей адзначаецца з 1992 года. Правядзенне Дня пажылых людзей дазваляе прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей сталага ўзросту.
З узростам прыходзіць вопыт, а бо менавіта яго так не хапае моладзі. Людзі старэйшага пакалення-крыніца ведаў і мудрасці, якія ўнеслі значны ўклад у стварэнне будучыні.
У гэты дзень хочам пажадаць старэйшаму пакаленню моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і бадзёрасці духу, шчасця, міру, гармоніі і дабрабыту ў доме, радасных падзей у жыцці.


